У Мінску забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў у метро
Мінгарвыканкам вызначыў месцы ў сталіцы, дзе нельга збіраць подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БЕЛТА. Напрыклад, нельга збіраць подпісы на аб’ектах метрапалітэну, але ж у той самы час можна рабіць гэта ў падземных пешаходах. Пад забарону трапілі тры плошчы гораду — Кастрычніцкая, Незалежнасці і Перамогі. Нельга ладзіць пікетаванне з мэтай збору подпісаў на адлегласці меней за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцыі Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савету Міністраў, тэлерадыёцэнтра. Бліжэй чым на 50 метраў нельга падыходзіць да будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распараджальных органаў. Нельга падыходзіць занадта блізка да дыппрадстаўніцтваў і консульскіх установаў, судоў, органаў пракуратуры, а таксама да тэрыторыяў арганізацыяў, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць сталіцы. Гэта грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энэргазабеспячэння, лякарні, паліклінікі, дзіцячыя садкі і школы.
Ну і, канечне ж, пікетаванне для збору подпісаў нельга ладзіць на тэрыторыях, дзе захоўваюць ядзерныя ўстаноўкі і матэрыялы, альбо радыёактыўныя адкіды.
Ну і, канечне ж, пікетаванне для збору подпісаў нельга ладзіць на тэрыторыях, дзе захоўваюць ядзерныя ўстаноўкі і матэрыялы, альбо радыёактыўныя адкіды.