У Мінску "замініравалі" ўніверсітэты і Нацбібліятэку
У Мінску ў міліцыю паступілі паведамленні пра мініраванні.
"Сёння ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі навучальных устаноў і Нацыянальнай бібліятэкі, якія паведамілі пра паведамленні аб закладзеных выбуховых прыладах, якія паступілі на пошту", — гаворыцца ў тэлеграм-канале мінскай міліцыі.
"Наша Ніва" ўдакладняе, што эвакуацыя людзей адбываецца з БДУ і БДАТУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.