У Мінску "замініравалі" вакзал, метро, гандлёвыя цэнтры і нават самалёт
Чыгуначны вакзал у Мінску / Еўрарадыё
Невядомыя разаслалі па электроннай пошце лісты пра тое, што ў Мінску замінаваныя чыгуначны вакзал, метрапалітэн, гандлёвыя цэнтры Dana Mall на ўсходзе і Galileo, які знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам. Таксама "замініравалі" самалёт "Мінск — Стакгольм", хаця такога рэйса ў раскладзе мінскага аэрапорта няма.
На аб'екты, аб мініраванні якіх заяўлена, прыбылі супрацоўнікі міліцыі, экстраных службаў. "Прымаюцца меры бяспекі. Будынкі абследуюць сапёрна-піратэхнічныя групы", — паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
За падманнае паведамленне аб небяспецы па артыкуле 340 КК Беларусі ілжэмінёрам пагражае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Крымінальная адказнасць пачынаецца з 14 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.