У Мінску затрымалі намесніка дырэктара шчучынскага завода "Аўтапровад"
Міліцыянеры схапілі яго ў момант атрымання хабару — амаль 14 тысяч долараў.
У Мінску міліцыянеры затрымалі намесніка дырэктара па вытворчасці і збыце шчучынскага завода "Аўтапровад". Здарылася гэта ў момант атрымання хабару, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх звестак, адзін з кіраўнікоў прадпрыемства арганізаваў заключэнне дамовы на пастаўку кабельнай прадукцыі ў адзін з гарадоў Расіі. Пры гэтым быў істотна заніжаны кошт прадукцыі. Зламыснік запатрабаваў для сябе 3% ад сумы ўсёй дамовы ў якасці ўзнагароджання.
У снежні 2014-га праваахоўнікі атрымалі пра гэта "аператыўную інфармацыю". А ў аўторак, 3 лютага, намеснік дырэктара быў затрыманы ў сталіцы міліцыянерамі сумесна з спецпадраздзяленнем "Алмаз". Адбылося гэта падчас перадачы хабару ў памеры 13800 долараў.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры", паведамляе прэс-служба МУС.
Фота: ria.ru