У Мінску затрымалі прастытутак, якія працавалі за алкаголь ці за 30-50 рублёў

У Мінску затрымалі прастытутак, якія працавалі за алкаголь ці за 30-50 рублёў

У Мінску затрымалі прастытутак, якія прапаноўвалі інтымныя паслугі за алкаголь ці за 30-50 рублёў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Партызанскага РУУС Мінска Ліліяна Жылянкова, міліцыянеры іх заўважылі ў раёне МКАД. У дачыненні затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы (артыкул — "Занятак прастытуцыяй"). Жанчынам пагражае адміністрацыйны арышт ці штраф (да 1225 рублёў).

"Беларусь сегодня" змясціла фота затрыманых, іх чацвёра. Адзначаецца, што жанчынам ад 25 да 50 гадоў, яны прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны і жывуць на здымных кватэрах. За некалькі гадоў прастытутак ужо неаднаразова затрымлівалі і прыцягвалі да адказнасці. Апошні раз яны трапілі на вочы міліцыі каля мікрараёна "Шабаны".

Дарэчы, праваахоўнікі цікавіліся ў жанчын, чаму яны пасля адміністрацыйных пакаранняў вяртаюцца да ранейшага занятку. Адна з іх адказала наступнае: "Не ісці ж прыбіральшчыцай у ПТВ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі