У Мінску заявілі пра "эканамічны генацыд"

У Мінску заявілі пра "эканамічны генацыд"

У Мінску заявілі пра "эканамічны генацыд". Так у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр эканомікі РБ Аляксандр Чарвякоў назваў заходнія санкцыі.

"З боку заходніх недружалюбных краін... я б назваў гэта эканамічным генацыдам, — кажа Чарвякоў. — Цалкам знішчыць шэраг галін, якія з'яўляюцца ключавымі для нашай эканомікі. Гэта, вядома, насцярожвае".

Але міністр, як і кіраўнік ураду Раман Галоўчанка, нават у такой сітуацыі не губляе аптымізму. "У нас ёсць усе магчымасці, каб гэта ["эканамічны генацыд"] прадухіліць", — заявіў Аляксандр Чарвякоў. Ён расказаў пра "высокую канкурэнтаздольнасць" беларускай прадукцыі, на якую "высокі попыт у свеце". Таму прадаць яе лёгка, лічыць міністр. Застаецца толькі прыдумаць, якім чынам гэта зрабіць ва ўмовах санкцый і вайны ва Украіне. Беларускі ўрад традыцыйна спадзяецца на дапамогу і спрыянне РФ, якая сама знаходзіцца пад жорсткімі санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі