У Мінску здаюць у арэнду пад офісы першую рэзідэнцыю Лукашэнкі (фота)
У Мінску ў арэнду пад офісы здаюць адзін з будынкаў першай рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі. Як піша tut.by, інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс".
Гаворка ідзе пра будынак, размешчаны па адрасе завулак Бранявы, 1. У ім у 1994 годзе знаходзілася першая рэзідэнцыя беларускага прэзідэнта. Туды Аляксандр Лукашэнка засяліўся пасля абрання ў 1994 годзе. Праўда, жыў ён там нядоўга — ужо праз пару месяцаў перабраўся ў "Дразды". Тым не менш афіцыйныя мерапрыемствы яшчэ доўга праводзіліся менавіта ў рэзідэнцыі ў Бранявым завулку.
Пад офіс арандатарам прапануеццадвухпавярховы будынак агульнай плошчай 541,6 кв. м. На першым паверсе ёсць чатыры сталовыя, дзве кухні і дзве веранды. На другім — чатыры нумары, чатыры санвузлы і два кабінеты. акрамя таго, у будынку ёсць сутарэнне.
Акрамя таго, на сайце паведамляюцца стаўкі арэнды. Агулам яна будзе каштаваць 11 048 рублёў 64 капейкі ў месяц, або 5 552,91 долара па курсе Нацбанка на 26 ліпеня.