У Мінску зноў пачынаюцца пратэсты

У Мінску зноў пачынаюцца пратэсты

Раніцай 14 жніўня ў Мінску зноў пачынаюцца пратэсты. На праспект Дзяржынскага выйшлі дактары з РНПЦ "Кардыялогія" і 4-й гарадской бальніцы, на Партызанскі праспект — лекары 5-й гарадской бальніцы. Яны трымалі ў руках плакаты "Хопіць збіваць нашых мужчын!", "Медыкі супраць гвалту!".

Медыкі не могуць дазволіць сабе пратэставаць увесь дзень. Бо хто ж будзе ратаваць людзей? Таму а 8-й гадзіне ўсе яны вярнуліся на працоўныя месцы.

А тым часам на прадпрыемствах сталіцы пачалі збірацца на сходы рабочыя. Яны агучваюць кіраўніцтву свае патрабаванні — спыненне гвалту на вуліцах з боку сілавікоў, вызваленне затрыманых і палітвязняў, правядзенне сумленных выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі