У Мінску зноў затрымалі былога палітвязня Змітра Паліенку

У Мінску зноў затрымалі былога палітвязня Змітра Паліенку

У Мінску зноў затрымалі былога палітвязня Змітра Паліенку. Здарылася гэта ўвечары ў аўторак. Пратакол на Паліенку склалі за "выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" — на сваёй старонцы ў Facebook анархіст змяшчаў фота, на якім прысутнічаў надпіс з рэспубліканскага спісу эстрэмісцкіх матэрыялаў. Ноч ён правёў за кратамі, а 30 студзеня можа адбыцца суд.

Змітру Паліенку 24 гады. Ён былы палітвязень, летась выйшаў на волю пасля паўтара года знаходжання ў зняволенні. 21 студзеня Паліенку, а таксама анархістаў Яўгена Чуліцкага і Насту Гусеву, затрымлівалі па падазрэнні ў стварэнні антыміліцэйскага графіці ў Мінску. Была распачата крымінальная справа (па факце "апаганьвання будынкаў і псавання маёмасці"), але праз 72 гадзіны маладых людзей адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі