У Мінску з'явіліся лістоўкі супраць Еўрапейскіх гульняў (фотафакт)

У Мінску з'явіліся лістоўкі супраць Еўрапейскіх гульняў (фотафакт)

У Мінску з'явіліся лістоўкі супраць Еўрапейскіх гульняў, якія летам 2019 года пройдуць у Беларусі. Увечары 2 студзеня адна з іх вісела каля станцыі метро "Барысаўскі тракт". Аўтары лістоўкі сцвярджаюць, што Еўрагульні — "гэта вялікі бізнес і палітыка". Яны крытычна ставяцца да гэтага мерапрыемства, пра што з восені мінулага года пішуць і на сваім сайце ў інтэрнэце.

Другія Еўрапейскія гульні адкрыюцца на мінскім стадыёне "Дынама" 21 чэрвеня 2019 года. Чакаецца ўдзел 4 тысяч спартсменаў з паўсотні краін Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі