У Мінску з’явяцца арт-аб’екты ў гонар роднай мовы

У Мінску з’явяцца арт-аб’екты ў гонар роднай мовы

У Мінску з’явяцца арт-аб’екты, прысвечаныя роднай мове. Як піша “Наша Ніва”, ужо 31 снежня на тэрыторыі, прылеглай да праспекта Пераможцаў, усталююць манументальна-дэкаратыўны арт-аб'ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі “Белы птах”, аўтарам якой стаў мастак-скульптар Валерый Малахаў.

Усталяванне арт-аб'екта будзе зрэалізавана ў межах спецыяльнага сацыяльна-культурнага праекта “Веліч роднай мовы” Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры садзейнічанні і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Спецыяльна распрацаваны праект “Веліч роднай мовы” пакліканы папулярызаваць беларускую мову, пашырыць яе прысутнасць у паўсядзённым жыцці горада, па-новаму, з дапамогай арт-аб'ектаў, раскрыць семантыку беларускага слова. Прыклады такіх слоў - Каханне, Нябёсы, Маці, Запавет, Мова. Унікальнасць праекта — у спалучэнні адукацыйнай і мастацкай функцыяў, сімвалы роднай мовы падаюцца пры дапамозе прыёмаў і сродкаў выразнасці мастацтва.

Арт-аб’екты будуць усталёўваць у розных месцах горада ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі або малой архітэктурнай формы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі