У "Мінскзялёнбудзе" распавялі, для чаго падрыхтавалі новы гербіцыд
У Мінску будуць змагацца супраць дзьмухаўцоў. Газоны ад пустазелля вычысцяць пры дапамозе новага гербіцыду, які для навакольнага асяроддзя бяспечны, распавялі minsknews.by ў "Мінскзялёнбудзе". Для яго работнікаў рэкамендацыі распрацавалі навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі.
Стаіць задача, каб з газона зніклі дзьмухаўцы, а шматгадовыя злакавыя травы засталіся цэлыя. Новыя прэпараты перашкаджаюць росту і развіццю дзьмухаўца. Іх тэставалі летась на ўчастку праспекта Незалежнасці ад ваеннага гарадка да выезду з Мінска. У складзе прэпаратаў гербіцыд "Магнум", які вядомы сваёй эфектыўнасцю супраць пустазелля, а таксама прэпараты, якія стымулююць рост газонных траў.
Такім чынам, дзьмухаўцы ў сталіцы сёлета могуць стаць рэдкасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.