У МУС Казахстана назвалі колькасць загінулых і параненых сілавікоў
У МУС Казахстана назвалі колькасць загінулых і параненых сілавікоў. Вядома пра 8 ахвяраў сярод паліцэйскіх і нацгвардзейцаў. 317 чалавек з сілавых структур атрымалі раненні.
Сутыкненні пратэстоўцаў і паліцэйскіх, нацгвардзейцаў адбываліся ў розных гарадах краіны (у некаторых выступленні былі падаўлены), але найбольш зацятыя — у Алматы. Сілавікі пацярпелі падчас прарываў кардонаў на вуліцах, падчас штурму будынкаў. Пратэстоўцы раззбройвалі групы паліцэйскіх і вайскоўцаў, выкарыстоўвалі спецтэхніку. Ёсць звесткі і пра выпадкі пераходу сілавікоў на бок удзельнікаў пратэстаў.
Ва ўсім Казахстане 5 студзеня было ўведзена надзвычайнае становішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.