У МЗС Расіі выказаліся пра магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

У МЗС Расіі выказаліся пра магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

У МЗС Расіі выказаліся пра магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Раней пра гэта гаварылі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей як пра адказ на магчымую актыўнасць NATO. Як паведамляе ria.ru, намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Рудэнка заявіў, што калі ЗША і NATO адмовяцца абмяркоўваць з Масквой прапановы па гарантыях бяспекі, то "будуць разглядацца ўсе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ".

"Усе пытанні разглядаюцца ў комплексе, — кажа Рудэнка. Мы чулі такія прапановы з боку нашых беларускіх саюзнікаў".

У МЗС РФ падкрэсліваюць: шмат што цяпер будзе залежыць ад рэакцыі Захаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі