У Нацыянальным аэрапорце маленькі хлопчык зваліўся з вышыні 3-га паверха
Дзіця атрымала некалькі пераломаў, у лякарню яго прывезлі ў прытомнасці.
Шасцігадовае дзіця звалілася з вышыні ў дзясятак метраў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пра гэтае здарэнне Еўрарадыё распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Аляксандр Герасімаў: “Гарэзіў дзіцёнак, лазіў па парэнчах. Яго мама з грудным дзіцём на руках рабіла яму заўвагі. У нейкі момант ён сарваўся і ўпаў. Зараз праводзіцца парверка”.
Хлопчык знаходзіцца ў лякарні, яго жыццю нічога не пагражае, дадае Аляксандр Герасімаў.
Фота: yuripavlov.ru