У Нацыянальным мастацкім музеі з'явіўся "Нацюрморт" Міхаіла Кікоіна
У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея з'явілася карціна "Нацюрморт" беларускага мастака Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна, інфармуе БЕЛТА.
Паведамляецца, што карціна трапіла ў Беларусь пры дапамозе беларускіх дыпламатаў. На перадачы карціны выступіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў беларускіх музеях з'яўляюцца карціны вядомых суайчыннікаў.
"Без дзейснай дапамогі ганаровага консула ў Лазане Андрэя Нажэскіна сённяшняя падзея не была б магчымая. Хачу адзначыць таксама актыўную працу амбасады Беларусі ў Швейцарыі і падзякаваць Нацыянальнаму мастацкаму музею за супрацоўніцтва. Асабліва прыемна, што ў гэтай цырымоніі ўдзельнічаюць нашы калегі з Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі", — сказаў у сваёй прамове Краўчанка.
Міхаіл Кікоін нарадзіўся ў 1892 годзе ў Гомелі. Вучыўся ў мастацкай вучэльні Кругера ў Мінску, дзе пасябраваў з яшчэ адным вядомым пазней мастаком — Хаімам Суціным. Жыў у Францыі да сваёй смерці ў 1968 годзе.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 18.12