У наваполацкай паліклініцы на падлозе знайшлі ртуць
Каля 10-й гадзіны раніцы 5 верасня наваполацкім ратавальнікам паведамілі, што ў будынку паліклінікі на вуліцы Блахіна знайшлі ртуць.
Як адзначае прэс-служба МНС, каля 30 грамаў іртуці выявілі ў службовым кабінеце стаматалагічнага аддзялення. Знайшоў гэтае рэчыва загадчык гаспадаркі, калі займаўся рамонтнымі работамі па замене каналізацыйнага трубаправода. Ён жа і паведаміў у МНС пра сваю знаходку.
Работнікі аддзялення хімічнай і радыяцыйнай абароны сабралі ртуць і даставілі для ўтылізацыі. Пагрозы жыццю і здароўю людзей няма.