У Наваполацку грузавік са звадкаваным газам урэзаўся ў дрэва
Грузавік са звадкаваным газам трапіў у аўтаварыю ў Наваполацку. ДТЗ адбылося каля 19-й гадзіны 22 жніўня, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі, што гарыць кабіна аўтамабіля.
Выявілася, што грузавы аўтамабіль "Маз-Ман" з паўпрычэпам-цыстэрнай урэзаўся ў дрэва. Кіроўца патлумачыў, што яго падрэзаў легкавік. Пасля гэтага грузавік з'ехаў на раздзяляльную паласу і трапіў у аварыю.
Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Да цыстэрны агонь удалося не дапусціць.