У Наваполацку на заводзе "Палімір" аварыйна быў спынены цэх
У Наваполацку на заводзе "Палімір" раніцай 21 верасня аварыйна быў спынены адзін з цэхаў (№105). У выніку там прыпынілі выпуск поліэтылену маркі 153. Назапашванне этылену ажыццяўляецца ў прамысловых парках цэхаў №101 і №104.
Як адзначае прэс-служба МНС, прычына аварыйнай сітуацыі — праблема ў кампрэсары. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што сёння да 10-й гадзіны цэх зноў запрацуе.
Фота: ByMedia.net