У Наваполацку прызначылі новага галоўнага лекара бальніцы

У Наваполацку прызначылі новага галоўнага лекара бальніцы

У Наваполацку ў аўторак прызначылі новага галоўнага лекара цэнтральнай гарадской бальніцы. Замест 62-гадовага Сяргея Някрасава, які прапрацаваў дзевяць гадоў, гэтую пасаду заняла яго намесніца Ірына Шамянкова. Адпаведнае рашэнне "замацавана распараджэннем Наваполацкага гарвыканкама", паведамляе novaya.by. Прычына змены галоўнага лекара ды яшчэ ў такі час, калі ідзе барацьба з каранавірусам, невядомая. У красавіку ў Наваполацку каранавіруснай інфекцыяй заразіліся 13 медыкаў.

Ірыне Шамянковай 50 гадоў. Яна — ураджэнка Дзвінска (Даўгаўпілса) у Латвіі. Скончыла Віцебскі дзяржаўны медінстытут, працавала ў Полацку. У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы працуе з кастрычніка 2018 года.

У Наваполацку прызначылі новага галоўнага лекара бальніцы
Ірына Шамянкова / novaya.by

TUT.by нагадвае, што на Віцебшчыне адбыліся ўжо тры адстаўкі ў вышэйшым кіраўніцтве сферы аховы здароўя. У канцы красавіка знялі з пасады галоўнага лекара Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі Сяргея Лазара. Яшчэ раней на пасаду начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прыйшоў Міхаіл Вішнявецкі, які замяніў Юрыя Дзеркача.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі