У Наваполацку ў кінатэатры мужчына палохаў людзей пісталетам
У Наваполацку ў гарадскім кінатэатры "Мінск" праваахоўнікі затрымалі 28-гадовага мужчыну. У фае ён палохаў людзей пнеўматычным пісталетам, цэліўся ў бармэна, пагражаў жыццю жанчыны. Супрацоўнікі кінатэатра націснулі кнопку трывожнай сігналізацыі, прыехаў нарад аддзела аховы, які і затрымаў зламысніка, інфармуе БЕЛТА.
Высветлілася, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён нідзе не працуе. Следчы камітэт яшчэ не кваліфікаваў дзеянні зламысніка, праводзіцца расследаванне.
Фота: Мінск-навіны