У некаторых беларускіх зняволеных забяруць 90% заробку
Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства юстыцыі.
Гэта датычыць тых людзей, што адбываюць пакаранне і, паводле рашэння суда, мусяць выплаціць нанесеныя здзейсненым злачынствам матэрыяльныя ці маральныя страты. Паводле гэтага дакумента, тыя асуджаныя, якія мусяць кампенсаваць страты, але не былі пакараныя зняволеннем, змогуць атрымліваць 30% свайго заробку, паведамляе "Ежедневник".
Фота — Fotolia