У немагчымасці вярнуць ільготы чарнобыльцам віноўнае МАГАТЭ
Як стала вядома Еўрарадыё, вярнуць чарнобыльцам свае льготы так, як гэта ўдалося ветэранам і афганцам, не ўдасца. Супраць падпісання міжурадавага пагаднення на гэты конт у свой час выступіла МАГАТЭ. Міжнароднае пагадненне “Аб узаемным прызнанні правоў на льготны праезд інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобаў, прыроўненых да іх”
было падпісана 12 сакавіка 1993 года ў Маскве кіраўнікамі ўрадаў краін СНД. Сёння дзякуючы гэтаму пагадненню ветэраны і афганцы атрымалі назад свае льготы. Тое пагадненне 15-гадовай даўніны прызналі больш важкім, чым Закон Беларусі аб ільготах.
У той час беларускім урадам кіраваў Вячаслаў Кебіч. Еўрарадыё звярнулася да яго з просьбай ўзгадаць: ці не падпісвалі такога ж пагаднення ў дачыненні да чарнобыльцаў?
Вячаслаў Кебіч: “Кожная дзяржава прымала рашэнні на гэты конт паасобку. Агульнай пастановы не было”.
Па яго словах, такое стаўленне да чарнобыльскага пытання вельмі абразіла беларускі бок. Яго паспрабавалі вынесці на міжнародны ўзровень, але нават у ААН не атрымалі падтрымкі.
Вячаслаў Кебіч: “Я выступаў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Спрабаваў прыцягнуць увагу, але там проста адмахнуліся. У МАГАТЭ працяглы час займаліся гэтым пытаннем – там таксама адмахнуліся. Адзіныя, хто нам спачуваў у гэтай справе і аказваў дапамогу, была Японія”.
Галоўнымі вінаваўцамі ў тым, што па чарнобыльскіх ільготах не былі падпісаныя міжурадавыя пагадненні, тагачасны кіраўнік беларускага ўрада называе менавіта МАГАТЭ.
Вячаслаў Кебіч: “МАГАТЭ -- гэта апякун атамнай энэргетыкі. І яны не хацелі прызнаваць, што атамныя рэактары недасканалыя. І ў выніку маглі згарнуць будаўніцтва атамных электрастанцый”.
Па словах палітыка, ён адпачатку выступаў супраць Закону аб ільготах. Што тычыцца ільгот чарнобыльцаў, то кажа, што гэтых людзей проста абразілі. Асабліва крыўдна ім павінна быць сёння, калі шэрагу катэгорый былых ільготнікаў іх ільготы вярнуліся. Але вярнуць ільготы чарнобыльцам можна толькі спецыяльным загадам прэзідэнта.
Вячаслаў Кебіч: “Сёння гэта можа зрабіць толькі прэзідэнт, і больш ніхто”.
Паспрабавала Еўрарадыё даведацца, ці спрабуюць як-небудзь дапамагчы чарнобыльцам вярнуць свае льготы чыноўнікі Дэпартаменту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Але першы намеснік дырэктара Дэпартамента Уладзімір Чэрнікаў сказаў, што яны не маюць права нават узнімаць гэтае пытанне.
Уладзімір Чэрнікаў: “Мы не маем права яго ўзнімаць. Калі кіраўнік дзяржавы прымае рашэнне, і за гэта рашэнне прагаласавалі дэпутаты, мы павінны свой закон прывесці ў адпаведнасць з Законам “Аб сацыяльных гарантыях і льготах”. Гэта звычайная нарматворчая практыка. Усе рухі ў гэты бок, кіраўнік дзяржавы сказаў пра гэта па тэлебачанні, іх больш не будзе”.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, высветлілася, што супрацоўнікі праваахоўных органаў і пракуратуры, КДБ і дзяржкантролю, памежнікі, пажарныя і гэтак далей ільготы захавалі. Атрымалася, што Закон, які павінен быў пазбавіць ільготаў усіх, сёння тычыцца толькі школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў і “чарнобыльцаў”.