У ноч на 13 верасня на Зямлі пачнецца магнітная бура

У ноч на 13 верасня на Зямлі пачнецца магнітная бура

Бліжэйшым часам на Зямлі пачнецца моцная магнітная бура. Па словах навукоўцаў, якія перадаюць амерыканскія СМІ, яна выкліканая моцнай успышкай, якая адбылася на Сонцы 10 верасня.  

Па прагнозах, магутнасць гэтай буры можа дасягнуць трох балаў з пяці магчымых. Навукоўцы мяркуюць, што пачнецца яна ў ноч на сераду, 13 верасня.

Буйныя масы рэчыва, выкінутага Сонцам пры ўспышцы, накрыюць пераважна Меркурый і Венеру. Нашу планету гэты выкід закране зусім крыху.

Як паведамлялася раней, за мінулы тыдзень на сонцы адбыліся чатыры ўспышкі катэгорыі Х. Апошняя з іх прыпала на 10 верасня. Перад гэтым такую сонечную актыўнасць навукоўцы фіксавалі 12 гадоў таму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі