У ноч на нядзелю сіноптыкі абяцаюць мароз да -12
У бліжэйшыя суткі, 4 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы Віцебская, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і ў асобных раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей, удзень — у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. Уначы і раніцай таксама прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, пры праясненнях — ад 9 да 12 марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.