У ноч на нядзелю ў Беларусі зноў магчымыя праблемы з банкаўскімі карткамі
У ноч на нядзелю 28 лютага ў Беларусі могуць быць праблемы з абслугоўваннем банкаўскіх картак. Паводле інфармацыі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, перабоі магчымыя з 2.00 да 6.00, калі будуць праводзіцца тэхналагічныя працы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.
У гэты перыяд могуць быць перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сервісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падключаных да цэнтра.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае болей за 9, 3 мільёна картак, да яго падключаныя болей за 60,8 тысячы арганізацый гандлю і сервісу, 111 тысяч плацёжных тэрміналаў, 2,7 тысячы банкаматаў і 3,4 тысячы інфакіёскаў, інфармуе БЕЛТА.