У ноч на сераду мінчукі назіралі за Марсам у тэлескопы з даху дома (фота)

У ноч на сераду мінчукі назіралі за Марсам у тэлескопы з даху дома (фота)

Уначы з 31 траўня на 1 чэрвеня на даху аднаго з дамоў у сталічным мікрараёне Новая Баравая мінчукі назіралі за Марсам, які цяпер істотна набліжаецца да Зямлі. Адлегласць паміж намі ў гэтыя дні складае ўсяго 75,3 млн кіламетраў.

З гэтай нагоды на адным з пяціпавярховікаў ладзілася мерапрыемства, дзе кожны мог паназіраць за "чырвонай планетай" у тэлескопы.

Акрамя таго, што наведвальнікі маглі назіраць за Марсам, Юпітэрам і іншымі “прыкметнымі” зорнымі целамі з дапамогай якаснай оптыкі, прадстаўнікі астранамічнага клуба “Аш-Ню” распавядалі пра найноўшыя даследванні NASA, развіццё касмічных тэхналогіяў і асаблівасці некаторых касмічных аб’ектаў.

Набліжэнне Марса да Зямлі пачалося на гэтым тыдні і будзе цягнуцца да 12 чэрвеня. Апошні раз падобнае адбывалася ў 2003 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі