У ноч на суботу ў асобных раёнах будуць слабыя замаразкі

У ноч на суботу ў асобных раёнах будуць слабыя замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў цяпла, а ў асобных раёнах чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў. Па паўднёвым захадзе мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 8-10 цяпла, а ўдзень будзе 19-22 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спаслыкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі