У Новай Баравой не толькі няма вады, яшчэ знікла і ацяпленне

У Новай Баравой не толькі няма вады, яшчэ знікла і ацяпленне

У Новай Баравой ўжо трэція суткі няма вады, а цяпер яшчэ і няма ацяплення. У мінскім мікрараёне здарылася чарговая аварыя. Кіруючая арганізацыя "А-100 Камфорт" заяўляе, што яна адбылася ў мясцовай кацельні. Аварыйная брыгада нібыта ўжо працуе над ліквідацыяй праблемы.

Напярэдадні Мінскводаканал заявіў, што ў Новай Баравой маглі наўмысна пашкодзіць сістэму падачы вады. З-за гэтага ў аўторак былі адменены заняткі ў мясцовай школе.

Мікрараён Новая Баравая вядомы актыўным удзелам у пратэстах. Таму, калі ў жыхароў знікла вада, у сацсетках сталі жартаваць, што гэта помста мясцовым жыхарам за іх грамадзянскую пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі