У новы кліп Сержа Танкяна трапілі кадры з мінскіх пратэстаў
Кадры з акцыяў пратэсту на мінскіх вуліцах трапілі ў новы кліп Сержа Танкяна, лідара гурта System Of A Down.
Прэм'ера кліпа на песню Electric Yerevan адбылася сёння на YouTube-канале музыкі. Песня прысвячаецца армянскім пратэстам у Ерэване з 2008 года па нашыя дні.
Напрыканцы відэашэрагу паказаныя акцыі пратэсту ў Мінску (на адзнацы 3:38), Сант'яга, Бейруце, Ганконгу, Маскве, Мінеапалісе.
Кліп за некалькі гадзін паглядзелі амаль 40 тысяч разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.