У новым кліпе Робі Уільямс плыве па вуліцах Лос-Анжэлеса
Кампазіцыя "Go Gentle", на якую знятае відэа, з'яўляецца лід-сінглам будучай свінгавай пласцінкі музыкі "Swings Both Ways".
Здымкі кліпа адбыліся напачатку кастрычніка ў Лос-Анжэлесе. Робі паўстае ў роліку капітанам карабля Theodora (так завуць, дарэчы, яго маленькую дачку).
Кампазіцыя "Go Gentle" — адна з песень, запісаных адмыслова для новага альбома. Як вядома, апроч арыгінальнага матэрыялу, на дыск патрапяць і перапеўкі вядомых хітоў. Рэліз пласцінкі адбудзецца 18 лістапада.
Паводле www.1news.az
Фота: entpulse.com