У родным горадзе Робі Уільямса вуліцы названыя ў гонар яго хітоў
Такі падарунак на 40-годдзе спевака зрабілі яго землякі.
У англійскім горадзе Сток-он-Трэнт, дзе нарадзіўся Робі Уільмс, з'явіліся вуліцы, названыя ў гонар яго хітоў. Спявак назваў падзею "цудоўнай спадчынай" і паабяцаў гэта аднойчы паказаць сваім дзецям.
Цяпер вуліцы горада носяць назвы "Angels Way" ("Вуліца анёлаў"), "Candy Lane" ("Цукеркавая вуліца") і "Supreme Street" ("Найвышэйшая вуліца"). Такі падарунак Уільямсу зрабілі землякі з нагоды яго 40-годдзя, якое Робі адсвяткаваў летась.
Робі Уільямс лічыцца адным з найбольш папулярных брытанскіх выканаўцаў. Сусветныя продажы альбомаў музыкі перавышаюць 55 мільёнаў копій.
15 красавіка Робі Уільямс выступіць у Мінску. Канцэрт брытанскай зоркі адбудзецца ў межах сусветнага тура спевака "Let Me Entertain You" у "Мінск-Арэне". Каб патрапіць на канцэрт Уільямса, можна набыць квіток, а можна паўдзельнічаць у праекце "#делайкакробби". Для гэтага трэба зрабіць фота ці відэа ў стылі Робі і выкласці іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках з хэш-тэгам "#делайкакробби". Кампанія AllStars абярэ 10 пераможцаў, якія атрымаюць запрашальнікі на канцэрт.
Квіткі на выступ Робі Уільямса можна набыць: (029) 650 11 33 і на сайце allstars.by. Кошты: 690 000 – 3 950 000 б.р.
Паводле lenta.ru
Фота: starman24.com