Робі Уільямс вырашыў пацягацца з Take That

Робі Уільямс выпусціў раптоўны альбом. Кружэлка "Under The Radar: Volume 1" выйшла ў адзін дзень з разрэкламаваным дыскам былых калег Робі Take That "ІІІ".

Рэліз "Under The Radar: Volume 1" музыка анансаваў за некалькі дзён да прэзентацыі, заявіўшы, што яго паплечнік і сааўтар песень Гай Чэмберс выступае супраць такога "самазабойчага" кроку. Маўляў, ён казаў, што нельга выпускаць кружэлку без маштабнага прома, а імпульсіўны дзівак захацеў, каб песні пачулі проста цяпер.

Пры чым, песні, якія складаюць альбом, Робі наскроб сярод старых дэмак ды нявыдадзеных бі-сайдаў.

Што тычыцца новага дыска Take That, то ён узначаліў рэйтынг перадзамоваў у Брытаніі, абагнаўшы нават "Тhe Endless River" Pink Floyd, так што цягацца з трыа Take That (а гурт нядаўна пакінуў вакаліст Джэйсан Оранж), будзе ой як нялёгка. Яшчэ й таму, што ў падтрымку альбома музыкі запланавалі маштабны, стадыённы прома-тур па туманным Альбіёне.

Дарэчы, Робі Уільямс таксама едзе ў чарговы тур па свеце У межах яго 15 красавіка музыка выступіць у сталічнай "Мінск-Арэне".

Паводле zvuki.ru

Фота з Фэйсбуку спевака

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі