У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
У нядзелю, 21 лютага, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж, парывісты вецер. Уначы кароткачасовыя ападкі прагназуюцца толькі месцамі.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны будзе ад 0 да мінус 5 градусаў, у дзённыя — ад 1 градуса ніжэй за нуль на ўсходзе нашай краіны да 6 цяпла ў Брэсцкай вобласці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак у Беларусі чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. Амаль па ўсёй краіне пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Калі ўначы будзе ад мінус 2 да 6 цяпла, дык удзень — 3-9 градусаў са знакам плюс, а на поўдні — да 10-12 цяпла. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў аўторак.