У нядзелю ў Беларусі месцамі пройдуць дажджы і навальніцы
У нядзелю, 5 чэрвеня, ападкі ў Беларусі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца ад 6 да 12 градусаў са знакам плюс (на поўдні нашай краіны — плюс 13-15), удзень — 17-23 цяпла (на поўначы Беларусі — 14-16 градусаў вышэй за нуль), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як паведамляла Еўрарадыё, пасля выхадных у нашу краіну прыдзе “прахалодны” антыцыклон. Тэмпература паветра крыху панізіцца.