У Нямеччыне на 79-м годзе жыцця памёр аўтар рэцэпта кебаба

Свой рэцэпт ён не запатэнтаваў, таму яго скралі і неўзабаве кебаб можна было паспрабаваць у любым горадзе гэтай краіны. На сённяшні дзень у Нямеччыне ў сетцы дзёнер-кебаба працуе каля 60 тысяч чалавек.



Як інфармуе РІА "Новости", у Нямеччыну Нурман прыехаў як гастарбайтэр. Некаторы час ён працаваў на заводзе ў Штутгарце. Калі ў пачатку 1970-х узнікла мода на фаст-фуд, турак прыдумаў свой варыянт стравы хуткага харчавання з улікам традыцый кухні сваёй радзімы. На вуглях абсмажваўся вялікі кавалак мяса, дадавалася шмат спецыяў. Пасля нарэзаныя кавалачкі мяса заварочваліся разам з гароднінай у лаваш.



Сам Нурман крытычна ўспрымаў папулярнасць сваёй стравы. Ён казаў, што ў сучасных кебабах "занадта шмат інгрэдыентаў". "Калі мяса добрае, не патрэбныя ніякія таматы і спецыі", — адзначаў турак у адным з інтэрв'ю. Таксама Кадзір Нурман шкадаваў, што не запатэнтаваў свой рэцэпт і не стаў заможным чалавекам.


Фота — flickr.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі