У Омску арыштавалі беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве цягнікоў

Арыштаваны ў Омску беларус Сяргей Ерамееў / ФСБ Расіі

Арыштаваны ў Омску беларус Сяргей Ерамееў / ФСБ Расіі / Арыштаваны ў Омску беларус Сяргей Ерамееў

9 снежня Цэнтральны суд Омска арыштаваў беларуса, якога падазраюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі, піша ТАСС.

Падазраванага клічуць Сяргей Ерамееў, яму 52 гады. Працуе як індывідуальны прадпрымальнік, мае двух непаўналетніх дзяцей, праблем з законам у яго ніколі не было, як і сталага месца рэгістрацыі ў Расіі.

Паводле следства, у кастрычніку і лістападзе 2023 года Ерамееву перадалі не менш за сем выбуховых прыстасаванняў — выбохоўку ён атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. За гэта яму заплацілі.

Ерамееў прызнаў сваю віну і заявіў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы вайсковых грузаў.

29 лістапада стала вядома аб узгаранні вагона ў складзе грузавога цягніка ў Паўночнамуйскім тунэлі. На наступны дзень там жа загарэўся яшчэ адзін цягнік. У Расіі назвалі інцыдэнт тэрактам, ФСБ заявіла пра затрыманне беларуса, які нібыта працаваў пад кантролем украінскіх спецслужбаў.

Сяргей Ерамееў арыштаваны на 1 месяц і 23 дні. Да 30 студзеня ён будзе знаходзіцца ў СІЗА Омска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі