У Оршы 9 траўня кветкі ўскладалі пад расійскі манархічны гімн

У Оршы 9 траўня кветкі ўскладалі пад расійскі манархічны гімн

Незвычайнае гукавое суправаджэнне атрымала святкаванне Дня Перамогі ў Оршы. Як піша мясцовы сайт orsha.eu, мітынг, арганізаваны Аршанскім райвыканкамам, пачаўся а 10-й гадзіне раніцы каля помніка "Вызваліцелям Оршы". Сам мітынг працягваўся нядоўга  — 15 хвілінаў. Пасля вершаванай прамовы вядоўцы выступіў старшыня райвыканкаму Мікалай Лісоўскі. Потым слова далі прадстаўніку Савета ветэранаў, які падзякаваў выканкаму ды іншым. Напрыканцы мітынгу ветэранам вайны ўручылі кветкі.

Пасля гэтага мітынг быў абвешчаны закрытым, і пачалося ўскладанне кветак да помніка. На дзіва, арганізацыі і прадпрыемствы Оршы ўскладалі кветкі пад музыку расійскага манархічнага гімна "Слаўся".

Музыку гімна Міхаіл Глінка напісаў для оперы "Жыццё за цара" ("Іван Сусанін"). Пазней да музыкі дадаліся словы:

Славься, славься, наш русский Царь!
Господом данный нам царь-государь!
Да будет бессмертен твой царский род,
Да им благоденствует русский народ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі