У Оршы асуджаная жанчына, якая гандлявала паветрам
У Оршы асуджаная 43-гадовая жанчына, якая гандлявала... паветрам. Старшыня аднаго з гаражных кааператываў прадавала пад гаражы зямлю, якой у яго не было. Так яна сабрала больш за 10 тысяч долараў, якія, нібыта, мусілі пайсці на будоўлю, якая так і не пачалася. У выніку, жанчынай зацікавіліся праваахоўныя органы.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, на судзе ахвяры махлярства даведаліся, што будаўніцтва іх гаражоў нават не планавалася, а ў кааператыў іх прымаць не збіраліся. Яго старшыня атрымала чатыры гады абмежавання волі. Прысуд ужо набыў законную сілу.
Варта адзначыць, што раней жанчына не мела праблемаў з законам.
Здымак з архіву. Фота: flickr.com