У Оршы не змаглі правесці хакейны матч экстралігі — праблемы з электрычнасцю

На хакеі ў Оршы / hockey.by
На хакеі ў Оршы / hockey.by

27 студзеня ў Оршы не змаглі правесці хакейны матч экстралігі, у якім мусілі сустрэцца мясцовы "Лакаматыў" і мінскае "Юнацтва". Аднак на лядовай арэне ўзніклі праблемы з электрычнасцю, якія аператыўна вырашыць не ўдалося. У выніку гульню адмянілі, піша hockey.by.

Рашэнне пра вынік матчу федэрацыя прыме пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі