У Оршы сёння пройдуць суды над удзельнікамі "Маршу недармаедаў"

У Оршы сёння пройдуць суды над удзельнікамі "Маршу недармаедаў"

У панядзелак, 13 сакавіка, у Оршы пройдуць суды над удзельнікамі "Маршу недармаедаў". У вулічнай акцыі пратэсту бралі ўдзел каля тысячы чалавек. Сярод затрыманых пасля маршу — палітык Павел Севярынец, які прыехаў з Мінска і выступаў перад людзьмі, заклікаў іх да салідарнасці і барацьбы за свае правы. Яго схапілі і завезлі ў пастарунак віцебскія АМАПаўцы на джыпе з расійскай сімволікай. Будуць судзіць Галіну Абакунчык з Радыё Свабода і Кацярыну Бахвалаву з "Белсату". Радыё Свабода паведамляе, што ўчора ў Оршы затрымалі актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова, аршанскіх актывістаў Віктара Міхасёва, Віктара Андрэева, які выступаў на мітынгу, Васіля Бераснёва, вядоўцу мітынгу, які парваў макет паведамлення пра збор на "дармаедства". Будуць судзіць і аршанскага актывіста кампаніі "Гавары праўду" Ігара Грышанава. Па некаторых звестках, учора ў Оршы затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю вулічныя акцыі супраць дэкрэту № 3 і эканамічнай палітыкі ўладаў прайшлі таксама ў Бабруйску (на плошчу выйшла каля 700 чалавек), у Брэсце (каля 100) і ў Рагачове (каля 400). Людзі патрабавалі працы і годных заробкаў, а таксама свабодных выбараў і адстаўкі кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі