У Парыжы пачалася цырымонія адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў

Колеры французскага сцяга над Сенай

Колеры французскага сцяга над Сенай / Reuters

У Парыжы пачалася цырымонія адкрыцця XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў. Упершыню яна праходзіць не на стадыёне. Флатылія на Сене правязе больш за 10 тысяч спартсменаў з усяго свету па 6-кіламетровым маршруце. Лодкі праплываюць міма самых вядомых мастоў і славутасцяў горада, уключаючы сабор Нотр-Дам і Эйфелеву вежу.

На Алімпіядзе будзе разыграна 329 камплектаў узнагарод у 32 відах спорту. У нейтральным статусе ў дзесяці відах спорту выступяць 17 прадстаўнікоў Беларусі.

Бягуха Крысціна Ціманоўская і скакуха Марыя Жодзік, якія атрымалі польскае грамадзянства, у Парыжы выступяць у складзе зборнай Польшчы.

Цырымонія закрыцця Алімпіяды прызначана на 11 жніўня.

У Парыжы пачалася цырымонія адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў
pap.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі