У Парыжы затрымалі актывістак FEMEN — хацелі правесці антырасійскую акцыю
Здарэнне адбылося на міжнароднай вайсковай выставе Eurosatory-2014.
Дзве актывісткі спачатку падышлі на стэнда ізраільскай кампаніі і закідалі яго пластыкавымі стаканчыкамі. Пасля гэтага яны пайшлі ў бок расійскіх стэндаў, але былі схопленыя французскай паліцыяй.
РІА "Новости" адзначае, што супрацоўнікі расійскіх стэндаў былі папярэджаныя пра магчымыя правакацыі з боку FEMEN.
Міжнародная выстава ўзбраенняў і вайсковай тэхзнікі працягнецца ў Парыжы да 20 чэрвеня.
Фота — ria.ru