Сталі вядомыя паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

Сталі вядомыя паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

14 красавіка вызначыліся паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы. “Ліверпуль” выдаў феерычны матч. Прайграючы "Барусіі" 1:3, англічане вырвалі перамогу ўжо ў дададзены час — 4:3. У першым матчы вынік быў 1:1 і такім чынам англічане па суме дзвюх сустрэч прайшлі ў наступную стадыю турніру.

Чэшская “Спарта” на сваім полі саступіла іспанскаму “Вільярэалу” — 2:4. Папярэдні матч таксама скончыўся няўдачай для чэхаў — 1:2, таму іспанцы сталі паўфіналістамі.

Данецкі “Шахцёр” разграміў партугальскую “Брагу” — 4:0. Папярэдні матч таксама быў пераможным для ўкраінцаў — 2:1.

“Севілья” ў серыі пасляматчавых пенальці адолела “Атлетык”, вынік матчу — 2:2 (5:4). Папярэдні матч быў таксама на карысць “Севільі” — 1:2, таму яна ў паўфінале Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі