У паўфінале ЧС па футболе Еўропа пазмагаецца з Лацінскай Амерыкай (відэа)
5 ліпеня скончыліся чвэрцьфінальныя матчы сусветнага першынства, якое праходзіць у Бразіліі.
Апошнімі на полі сустракаліся дзве сенсацыі сёлетняга чэмпіянату — Галандыя і Коста-Рыка. У асноўны і дадатковы час яны не змаглі адкрыць лік. Пераможца вызначыўся толькі ў серыі пенальці — галандцы рэалізавалі ўсе чатыры мячы і такім чынам адолелі костарыканцаў.
Таксама 5 ліпеня прайшоў матч Аргенціна — Бельгія. У напружанай барацьбе аргенцінцы перамаглі “чырвоных д’яблаў” з лікам 1:0.
Раней, 4 ліпеня вызначыліся яшчэ двое паўфіналістаў — Германія (перамагла Францыю з лікам 1:0) і Бразілія (выйграла ў Калумбіі 2:1).
8 ліпеня ў паўфінальным матчы згуляюць Бразілія і Германія, а 9 ліпеня сустрэнуцца Галандыя з Аргенцінай.