Усе зберажэнні на ратаванне ўнука: як беларусы робяцца ахвярамі махляроў
Скульптура ў Брусэлі / pixabay
Пажылая мінчанка стала ахвярай тэлефоннага махлярства, расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Жанчыне патэлефанавалі з “навінай” пра тое, што яе ўнук нібыта трапіў у ДТЗ. Выратаваць яго ад крымінальнай адказнасці, паводле слоў махляроў, могуць 30 тысяч долараў. Нягледзячы на тое, што 81-гадовая жанчына ведала пра падобныя афёры, яна разгубілася і аддала свае грошы махлярам.
Кур'ера, які прыходзіў за грашамі, атрымалася затрымаць. Ім апынуўся 18-гадовы навучэнец коледжа. Яго "калега" — непрацоўны раней асуджаны 35-гадовы мінчук. Абодва былі кур'ерамі, забиралиь грошы ў ахвяр і перадавалі махлярам.
Беларусаў просяць быць уважлівымі. Калі вам паведамляюць, што блізкі чалавек трапіў у ДТЗ і яму патрэбна буйная сума грошай, павесьце трубку і ператэлефануйце сваякам, каб пераканацца, што з імі ўсё ў парадку, просяць у міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.