У перакладчыку Google знайшлі схаваную абразу
У перакладчыку Google знайшлі схаваную абразу. Пры перакладзе фразы "I am a flat earther" ("Я прыхільнік Тэорыі плоскай Зямлі") Google Translate выдае "Je suis un fou" ("Я вар'ят"). Прычым абраза з'яўляецца толькі пры перакладзе з англійскай мовы на французскую. Для іншых моваў вынік будзе блізкі да арыгінальнага значэння слоў, інфармуе ria.ru.
Мяркуецца, што такі збой адбыўся ў сувязі з функцыяй паляпшэння перакладу, дзякуючы якой ў любога карыстальніка ёсць магчымасць прапанаваць свой варыянт значэння тых ці іншых слоў.
Прыхільнікі тэорыі плоскай Зямлі ёсць па ўсім свеце. Яны лічаць, што наша планета мае форму плоскага дыску, мае дыяметр 40 тысяч кіламетраў і з цэнтрам на Паўночным полюсе.