Маштабны збой, звязаны з Windows, адбыўся па ўсім свеце

"Сіні экран смерці"

"Сіні экран смерці"

У электроніцы ўсяго свету адбыўся маштабны збой, звязаны з працоўнымі станцыямі Windows. Паводле інфармацыі СМІ, ён закрануў буйныя кампаніі, у тым ліку банкі і аэрапорты.

На працоўных камп'ютарах Windows па ўсім свеце з'явіліся так званыя "сінія экраны смерці". У выніку многія буйныя кампаніі прыпынілі працу. Аэрапорты адкладаюць і адмяняюць рэйсы. Так, у ЗША авіякампаніі United Airlines, Delta Airlines і American Airlines прыпынілі палёты ў выніку праблем з сувяззю. Таксама аб праблемах паведамляюць, напрыклад, авіякампаніі Іспаніі і Турцыі.

А вось Беларусь глабальны тэхнічны збой, як выглядае, не закрануў. Ва ўсякім разе, вылеты-прылёты з аэрапорту “Мінск” адбываюцца паводле раскладу. Пра іншыя негатыўныя наступствы пакуль таксама інфармацыі няма.

Такая нечаканая карысць ад таго, што нават у дзяржустановах пераважна выкарыстоўваюць пірацкія аперацыйныя сістэмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі