Стала вядомая прычына глабальнага IT-збою
"Сінія экраны смерці" на маніторах у аэрапорце Сан-Францыска
Прычынай глабальнага IT-збою стаў антывірус CrowdStrik. Яго абнаўленне ўступіла ў канфлікт з сістэмай Windows і выклікала яе абвальванне па ўсім свеце, піша DW.
Ад наступстваў збою, як расказвала Еўрарадыё, пацярпелі аэрапорты, бальніцы, банкі, біржы ды мноства розных кампаній па ўсім свеце — у Еўропе, Азіі, Амерыцы. На некалькі гадзін ад эфіру быў адключаны брытанскі тэлеканал Sky News. А ўрад Аўстраліі сабраўся на крызіснае пасяджэнне ў сувязі са збоем Windows.
Пазней у кампаніі заявілі, што памылка знайшлі і выправілі. На фоне гэтых падзей акцыі CrowdStrike на перадрынкавых таргах у Нью-Ёрку ўпалі на 20%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.