У Пермі невядомы ўчыніў страляніну ва ўніверсітэце

Каб выратавацца ад стралка, людзі выскоквалі з вокнаў
Каб выратавацца ад стралка, людзі выскоквалі з вокнаў

У Пермі невядомы ўчыніў страляніну на тэрыторыі дзяржаўнага нацыянальнага ўніверсітэта. Паводле сведак, страляў мужчына ў ваеннай форме, паведамляе "Медуза".

Ёсць загінулыя і пацярпелыя, сцвярджае "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў службе хуткай дапамогі. У СК потым пацвердзілі, што загінулі 8 чалавек.

Крыніца ТАСС паведамляла, што "частка студэнтаў зачыніліся ад нападніка ў аўдыторыях ВНУ. Некаторыя навучэнцы выскачылі з акна".

Афіцыйная група Пермскага дзяржуніверсітэта ва "ВКонтакте" размясціла заклік да студэнтаў зачыніцца знутры ў аўдыторыях і заставацца на месцах.

Пазней стала вядома, што стралка затрымалі. Ім аказаўся Цімур Бекмансураў. Перад стральбой ён напісаў ліст у сацсетках. У ім ён распавёў, што даўно думаў аб стральбе і адкладваў грошы на куплю агнястрэльнай зброі.

Першапачаткова планаваў прыйсці ў былую школу, але перадумаў, таму што "ў дзетак не асабліва шмат шляхоў адыходу для выратавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі